ААТ "Труд-Витебск" прыняло ўдзел у раённым праекце "Прафмаршрут"
13 December 2022
У рамках раённага праекта "Прафмаршрут" навучэнцы гімназіі №7 імя П.Я. Кандраценкі наведалі Адкрытае акцыянернае таварыства "Труд-Витебск". Прадпрыемства "Труд-Витебск" - прамысловае прадпрыемства, асноўным відам дзейнасці якога з'яўляецца вытворчасць тавараў і продаж гатовай прадукцыі. Навучэнцы наведалі швейныя цэхі, даведаліся пра плюсы і мінусы прафесіі "швачка", пра тое, дзе можна атрымаць гэтую прафесію.